разбінто́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разбінтавацца.
2. Зал. да разбінтоўваць.
разбінто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разбінтаваць.
разбіра́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца разбіраннем жывёльных туш.
разбіра́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разбіраць.
разбіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разабрацца.
2. Быць разборным, разнімацца на часткі.
3. Быць добра дасведчаным, адукаваным у якой‑н. галіне. Разбірацца ў мастацтве. □ — У машынах жа я не разбіраюся — тупы. Што я, у матор палезу? Пташнікаў. Ніхто лепш за .. [Рэню] не разбіраўся ў каварных нетрах алгебры. Лынькоў. // Магчы крытычна адносіцца да каго‑, чаго‑н., ацэньваць каго‑, што‑н. [Жэня], не слухаючы ніякіх маіх довадаў, даказеала мне, што я не разбіраюся ў людзях. Васілевіч. / Пра разумнага, разважлівага чалавека. — Чаму ў Сабатажніка было заўсёды гладка, без нечаканасцей? Кеміць чалавек, разбіраецца. Мыслівец.
разбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да разабраць.
2. што і чаго. Разм. Выбіраць, адбіраць, уважліва разглядаючы, углядаючыся. Не разбіраючы сцежкі,.. пабеглі.. [людзі] цераз балота да лесу. Чорны.
3. Разм. Тое, што і разбірацца (у 3 знач.). [Сцяпан:] — Маўчы, баба!.. Ты, каханенькая, родненькая, нічога не разбіраеш. Валасы доўгія, а розум кароткі. Купала. — Дурніца яшчэ [Зоська]: не разбірае нічога... Павер, — няйначай к табе вернецца, — пачакай адно... Гартны. — Эх вы, смаркачы. Нічога вы не разбіраеце. Вам толькі табліцу грызці: два ў два — чатыры. Пташнікаў.
разбі́тасць, ‑і, ж.
Вялікая стомленасць, расслабленасць. Страшэнна балела галава, ва ўсім целе адчувалася вяласць, разбітасць. Лынькоў.
разбі́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць разбітнога. Але от жа як увосень Людка пайшла ў першы клас, быццам дзіця хто падмяніў: дзе дзяваліся яе рэзвасць, разбітнасць! Сабаленка.
разбітны́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Лоўкі, праворны, бойкі. — Разбітны .. [Алег] хлопец. Я не паспею пра што-небудзь падумаць, а ён яго ўжо робіць. Ермаловіч. Больш разбітых і здольных любіў .. [Лабановіч] той любасцю, якая можа быць толькі ў настаўніка да сваіх выхаванцаў. Колас. Чыгунок бянтэжыцца зноў. Як ні кажы, які б ён ні быў разбітны, а ўсё ж урачысты, хвалюючы момант у хлопца!.. Брыль.