паддзю́бак, ‑бка, м.
Спец. Ніжняя частка дзюбы. Дзюба складаецца з дзвюх частак — верхняй сківіцы, або наддзюбка, і ніжняй сківіцы, паддзюбка.
паддзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да паддзець.
паддзяўбці́, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце, ‑дзяўбуць; пр. паддзёўб, ‑дзяўбла, ‑ло; заг. паддзяўбі; зак., каго-што.
Прадзяўбці, выдзеўбці трохі, дадаткова. Паддзяўбці сякерай лёд.
паддо́брыванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. паддобрываць — паддобрыць і паддобрывацца — паддобрыцца.
паддо́брывацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да паддобрыцца.
2. Зал. да паддобрываць.
паддо́брываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да паддобрыць.
паддо́брыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак., да каго і без дап.
Заваяваць да сябе прыхільнасць; падлашчыцца. Каб паддобрыцца да дзяцей, старшыня прысеў на краёчку ложка і пачаў жартаваць. Пальчэўскі. [Эма:] — Гандляры так ужо стараюцца тавар збыць, што не ведаюць, як паддобрыцца, дагадзіць. Машара.
паддо́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго.
Выклікаць чыю‑н. прыхільнасць, зрабіць прыхільным. Паддобрыць наведвальнікаў.
паддо́н, ‑а, м.
1. Падстаўка пад дно.
2. Спец. Скрыня, клетка без века, накрыўкі для перавозкі, пад’ёму якіх‑н. матэрыялаў. Паддон з цэглай. □ [Іван] ездзіў па рэйках на сваім кране ўзад і ўперад, падымаў паддоны з растворам. Грахоўскі.
3. Днішча якой‑н. прылады, машыны, у якім змяшчаецца або адкуль сцякае вада, масла.
паддо́ннік, ‑а, м.
Падстаўка або падсцілка пад што‑н. Гліняны паддоннік. Паддоннік пад настольную лямпу.