Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разбе́гчыся, ‑бягуся, ‑бяжышся, ‑бяжыцца; ‑бяжымся, ‑бежыцеся, ‑бягуцца; пр. разбегся, ‑глася; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Бягом накіравацца з аднаго месца ў розныя бакі (пра некалькіх, многіх людзей або жывёл). Натоўп разбегся. Аставаліся купкі загнаных у падваротні, прыціснутых да зачыненых пад’ездаў людзей. Караткевіч. Салдаты разбегліся садзіцца ў цяплушкі, зазываючы да сябе гарманіста. Гурскі. Шмыгануўшы цераз вал, імкліва скаціліся два пушыстыя клубочкі, чорны і белы, і разбегліся ў розныя бакі. Гэта былі маладзенькія трусы. Ракітны. // Разысціся, рассеяцца, пабегшы ў розных напрамках (пра некалькіх, многіх людзей або жывёл.) — Ну, пайшлі, — падняўся дзядзька і паклікаў пляменнікаў, якія разбегліся па лесе. С. Александровіч. Часам недзе вылі ваўкі. Казалі, што гэта нямецкія аўчаркі, якія разбегліся па лесе, калі пачалося наша наступленне. Асіпенка.

2. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Паспешліва пакінуць каго‑, што‑н., накіраваўшыся ў розныя бакі (пра некалькіх, многіх людзей або жывёл). У той дзень, калі ўступілі немцы, у бальніцы заставаўся ён, Сцяпан Андрэевіч, ды я. Усе разбегліся. Нават хворыя паўцякалі, хто мог хадзіць. Шамякін. // Спешна пакінуць месца сваёй работы, службы (пра многіх). — Як жа я магу цяпер узяць цябе на будоўлю?! Уся брыгада разбяжыцца. Чарнышэвіч.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка расступіцца, рассунуцца ў розныя бакі (пра неадушаўлёныя прадметы). Калі заслона разбеглася па баках, Міхась адразу ж вылучыў з усяго квяцістага хору дзяўчыну, якую сустрэў на вуліцы. Рамановіч. Раптоўна кусты разбегліся ў бакі, і падарожнікі апынуліся перад шырокай лесвіцай з высокімі выцертымі ступенямі. Б. Стральцоў.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка перакінуцца з прадмета на прадмет, не спыніўшыся ні на адным (пра думкі, пачуцці). Думкі разбегліся.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка разысціся ад чаго‑н. у розныя бакі. Разбегліся чародкі хмарак Ад крылаў іх [буслоў], Як ад вінта. Чарняўскі. // Накіравацца з аднаго месца ў розных напрамках (пра вуліцы, дарогі, ручаі і пад.). Разбегліся ў полі Жытнёвыя сцежкі... Кляўко. Вуліцы вёскі Камсамольская разбегліся па ўзгоркавых схілах каля невялікай рачулкі. Хведаровіч. Калі мінуць хвойнічак, ідучы праз яго, дык праз чвэртку кіламетра якога разбяжыцца поле і шлях. Чорны. Ляснічы бачыў, як перажывае Лугавы за сына, як змарнеў чалавек за тыя дні: маршчыны частымі барознамі разбегліся ад шчылінаквачэй. Даніленка.

6. У бегу набраць вялікую скорасць. Бяда толькі, што не разбяжышся, як след: і цесна, і маці ўшчувае: — Кінь ты дурыкамі займацца. Лынькоў. То разбяжыцца, То пухам засцелецца, Гойкае, кружыць, Спявае мяцеліца. Броўка.

7. Прабегчы некаторую адлегласць, каб набраць скорасць для скачка, пад’ёму і пад. Схапіўшы на рукі Марынку, я разбеглася. Лёд затрашчаў пад нагамі, але мы праехалі каляіну да канца. Савіцкі. Віця апусціў рэйку ніжэй. Мара адышоў да дзвярэй, потым разбегся і скочыў. Бяганская.

разбедава́цца, ‑бядуюся, ‑бядуешся, ‑бядуецца; зак.

Разм. Пачаць моцна бедаваць. — Эх ты, чалавек, на галаве шапка, — усміхнуўся Вульф, — чаго ты так разбедаваўся? С. Александровіч.

разбе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разбягацца — разбегчыся (у 7 знач.).

2. Р мн. ‑жак. Размінка бегам перад спартыўнымі выступленнямі.

3. Р мн. ‑жак. Разыходжанне, несупадзенне ў чым‑н.; супярэчнасць. Разбежка ў адзін міліметр. □ Тэхнічная памяць і спрактыкаванасць дапамаглі [Пракапенку] намнога скараціць разбежку паміж машынным і дапаможным часам. Кулакоўскі.

разбе́жнасць, ‑і, ж.

Тое, што і разбежка. У глыбінях свае свядомасці .. [Пракоп] адчуваў, што калі б у калгасе ён знайшоў непарадкі, разбежнасці з гаспадарскімі запатрабаваннямі, то яму было б лягчэй на сэрцы. Колас.

разбіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. разбіваць — разбіць (у 1–11 знач.).

разбіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разбіцца.

2. Зал. да разбіваць.

разбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разбіць.

разбінтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разбінтаваць.

разбінтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Разм.

1. Размотваючы, зняць з сябе бінт.

2. Стаць разбінтаваным, вызваліцца ад бінту. Рука разбінтавалася.

3. Развязацца, разматацца (пра бінт). Павязка разбінтавалася.

разбінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Размотваючы, зняць бінт з каго‑, чаго‑н. Разбінтаваць параненага. □ Максім таксама ўстаў і папрасіў доктара разбінтаваць галаву. Машара.