Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

навырыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Вырваць, выцягнуць рыўком, высмыкнуць нейкую колькасць чаго‑н. Навырываць цвікоў. □ Сафрон так асмялеў каля чужога каня, што надумаўся навырываць з яго хваста валасні сабе на вуду. Чорны. // Выдраць, адарваць нейкую колькасць чаго‑н. Навырываць лістоў з кнігі.

2. Рвучы з коранем, сабраць нейкую колькасць чаго‑н. Навырываць буракоў. Навырываць ільну.

навырыва́ць 2, ‑ае; зак., чаго.

Вырыць вялікую колькасць чаго‑н. (пра жывёл). Навырываць ям.

навырэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і навырэзаць. [Настаўнік:] — Дакуль мы будзем стаяць голыя? [Крамнік:] — Пакуль кій выражу. — Нешта вельмі доўга вырэзваеш... За гэты час можна цэлы воз навырэзваць. Мурашка.

навысвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Высвідраваць вялікую колькасць чаго‑н. Навысвідроўваць адтулін.

навыскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выскубаючы, нарваць вялікую колькасць чаго‑н. Навыскубаць пуху. □ — Дзе ты навыскубала столькі мурагу? — накінуўся Моніч на Ярыну, пнуўшы нагою ў сяннік. Бажко.

навыску́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і навыскубаць.

навыстру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выстругаць, абстругаць многа чаго‑н.

навысыпа́цца, ‑аецца; зак.

Высыпацца, выпасці, вываліцца ў нейкай колькасці. Навысыпалася жыта з мяшка.

навысява́цца, ‑аецца; зак.

Высеяцца ў вялікай колькасці. Навысявалася на градках маку.

навысяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Высечы нейкую колькасць чаго‑н. Хлопчык пасек лазы, навысякаў колля і змайстраваў.. добры будан. Сабаленка.

навытвара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Вытварыць, учыніць шмат чаго‑н. недарэчнага. Навытвараць глупства.