Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фоталабарато́рыя, ‑і, ж.

Лабараторыя, дзе робіцца апрацоўка фатаграфічных пласцінак, плёнак. фатаграфій. Не распранаючыся,.. [Азарчук] замкнуўся ў сваёй фоталабараторыі-каморцы і праз некалькі хвілін вынес адтуль гатовыя здымкі. Ваданосаў.

фоталітаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фоталітаграфіі. Фоталітаграфічны спосаб. // Зроблены спосабам фоталітаграфіі. Фоталітаграфічнае выданне.

фоталітагра́фія, ‑і, ж.

Літаграфія, заснаваная на выкарыстанні фатаграфіі (у 1 знач.).

фоталюмінесцэ́нцыя, ‑і, ж.

Спец. Люмінесцэнцыя, якая ўзнікае пры асвятленні некаторых рэчываў.

фотаманта́ж, ‑у, м.

Мантаж фатаграфічных здымкаў, аб’яднаных агульнай тэмай. // Газета, рэклама, плакат і пад., складзеныя такім чынам.

фотаметры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Рабочы, які пры дапамозе фатометра вымярае сілу святла электрычных лямпачак.

фотаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фотаметрыі; звязаны з фотаметрыяй. Фотаметрычны метад. // Заснаваны на фотаметрыі; які робіцца шляхам фотаметрыі. Фотаметрычныя вымярэнні.

фотаме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел фізічнай оптыкі, які вывучае вымярэнне светлавых велічынь.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і metreō — вымяраю.]

фотамеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

У паліграфіі — сукупнасць спосабаў атрымання рэпрадукцый з дапамогай фатаграфічных і хімічных працэсаў.

фотамехані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фотамеханікі. Фотамеханічныя працэсы.