жада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чаго з інф. або са злучн. «каб».
1. Хацець што‑н. ажыццявіць, зрабіць, займець. Крылаў жадала б .. [Агата] на гэты час, каб пераляцець раптам к сыну. Мурашка. Спаткаўся з роднаю зямлёй, жадаю шчырым сэрцам роднай: каб больш не знацца нам з вайной, каб больш не знаць вайны ніводнай! Дубоўка.
2. каму-чаму. Зычыць, выказваць якія‑н. пажаданні. Жадаць людзям дабра. Жадаць дзецям добра вучыцца. □ [Страмілін:] Ну жадаю вам жыць у згодзе і любві ды збудаваць моцную савецкую сям’ю. Крапіва. — Жадаю вам, браткі, удачы. — Іван Іванавіч паціснуў прадубленую, як падэшва, дзедаву далонь і маленькую Сашкаву руку. Даніленка.
жада́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад жадаць.
2. у знач. наз. жада́ючы, ‑ага, м. Той, хто жадае атрымаць што‑н., прыняць удзел у чым‑н. Перад смерцю Фрык завяшчаў, каб яго музей маглі бясплатна наведваць усе жадаючыя. Новікаў. Пункт, куды накіроўвалі Жадаючых трапіць да партызан.., знаходзіўся кіламетраў за пяць ад праезджай дарогі... Лынькоў.
3. Дзеепрысл. незак. ад жадаць.
жадзён, ‑дна, ‑дно; мн. ‑дны; чаму.
Разм. Які церпіць нястачу ў самым неабходным, ахвочы да чаго‑н. У тыя дні былі жадны Скарынцы чэрствай хлеба. Глебка. Вадзе жадна, узлёгшы на сухое зала, Сяліба наша сумавала. Лужанін.
•••
Жадзён на вока — пра зайздроснага, сквапнага чалавека. Працаваў не вельмі ён, І на вока быў жадзён: Сена ўбачыць на гумне, — Хоць вазок падкіньце мне! Броўка.
жадлі́васць, ‑і, ж.
Разм. Якасць жадлівага; зайздрасць; прагнасць.
жадлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Зайздросны; прагны.
жа́дны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Ніякі, ніводны. Без жаднай перашкоды .. [партызаны] выйшлі на дуброўскае поле. Шчарбатаў.
жадо́ба, ‑ы.
Разм.
1. ж. Моцнае жаданне чаго‑н. Жадоба подзвігу. □ Як ні стараўся бацька, усё роўна ў нас у жадобу была крошка хлеба. «Беларусь».
2. м. і ж. Скупы чалавек, скнара. [Віцька:] — Ого, спытацца! Скулу ты з яго возьмеш: жадоба. Быкаў.
жаду́нкі, ‑аў; адз. няма.
Разм. Дзіўныя жаданні, капрызы.
жадэі́т, ‑у, М ‑дэіце, м.
Каштоўны белы камень з бледна-зялёным або сіняватым адценнем.
[Фр. jadeite.]
жазло́, ‑а́; мн. жэ́злы (з ліч. 2, 3, 4 жазлы́), жэ́злаў; н.
1. Уст. Посах, палка асобай формы, якія служылі сімвалам улады, ганаровага звання, становішча. Маршальскае жазло.
2. Палачка ў руках рэгуліроўшчыка вулічнага руху. Прыгожа махаючы паласатымі жэзламі, стаялі.. міліцыянеры. Карпаў.
3. Металічны стрыжань з дужкай і ўказаннем участка чыгуначнага пуці (выкарыстоўваецца пры рэгуліроўцы руху паяздоў). — Ну, стаянка скончылася. Давай жазло, Петрык! Шынклер.