Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падабу́ць, ‑абую, ‑абуеш, ‑абуе; зак., што.

Разм. Абуць што‑н. пад што‑н. Падабуць шарсцяныя шкарпэткі.

падава́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, заняты падачай чаго‑н. куды‑н. Стаяла гарачая пара жніва, і .. [бацька] працаваў у гумне падавальшчыкам снапоў у малатарню. Краўчанка.

падава́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да падавальшчык.

падава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падаваць — пада́ць (у 1–3, 5, 8 і 9 знач.).

падава́цца, ‑даюся, ‑даешся, ‑даецца; ‑даёмся, ‑даяцеся; незак.

1. Незак. да падацца ​1.

2. Зал. да падаваць.

падава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; незак.

1. Незак. да пада́ць.

2. Прыгатаваўшы пэўным чынам, прыносіць, ставіць на стол (пра страву). Падаваць рыбу пад соусам.

•••

Падаваць надзеі — выяўляць якія‑н. задаткі, праяўляць здольнасці да чаго‑н.

падаве́ц, ‑даўца, м.

Асоба, якая ўласнаручна падае, аддае які‑н. дакумент, пісьмо і пад. Падавец прашэння.

падавіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Давіць усё, многае. Падавіваць вяроўкі.

падаві́цца, ‑даўлюся, ‑давішся, ‑давіцца; зак., чым і без дап.

Задыхнуцца ад чаго‑н., што засела, затрымалася ў горле. Падавіцца яблыкам. Падавіцца рыбнай кветкай. □ [Аленка:] — Куры тут. Стаміўся ж. — Угу, — падавіўся зацяжкай Міхась і закашляўся. — Затое давёў машыну да ладу. Можна ехаць спакойна. Б. Стральцоў. / у лаянк. ужыв. — Падавіся ты гэтым сваім ордэрам, — зусім спакойна, без злосці сказала Марына. Шахавец.

падаві́ць, ‑даўлю, ‑давіш, ‑давіць; зак., каго-што.

1. Сілай пакласці канец чаму‑н. Падавіць паўстанне. □ Немцы прымалі крутыя меры, каб падавіць народны рух. Мікуліч. // Прымусіць перастаць страляць. Падавіць агонь праціўніка. □ Прыбег сувязны ад Зайцава і далажыў, што нямецкі кулямёт падавіць не ўдаецца. Мележ. — Таварыш сержант, дазвольце падавіць дзот, — папрасіў Пеця. Сіняўскі. // перан. Стрымаць, не дазволіць стаць большым (аб пачуццях). Трэба было ўзяць сябе ў рукі, сілай волі падавіць нерашучасць. Новікаў.

2. Раздушыць, перадавіць усё, многае або ўсіх, многіх.