паго́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пагаліць.
паго́н 1, ‑у, м.
Дарога, па якой гоняць жывёлу на папас. Туман бялее над балотам, Дзяр[к]ач завёў траскучы спеў, Жукі лятаюць па-над плотам, Жывёла йдзе з пагону ў хлеў... Чарот.
паго́н 2, ‑а, м.
Наплечны знак адрознення. На.. [Сцяпанавых] плячах красаваліся капітанскія пагоны сапёра. Корбан. Сукно гімнасцёрак пацямнела пад рамянямі і пагонамі. Самуйлёнак.
паго́нны, ‑ая, ‑ае.
Які вымяраецца ў даўжыню; лінейны (аб мерах). Пагонны метр.
паго́ншчык, ‑а, м.
Тое, што і паганяты (у 1 знач.).
паго́ня, ‑і, ж.
1. Праследаванне таго, хто ўцякае. Кінуцца ў пагоню. Наладзіць пагоню. □ Час ад часу ласіха будзе спыняцца, каб падпусціць чалавека бліжэй і заахвоціць яго да далейшай пагоні. В. Вольскі.
2. Адзін чалавек або група людзей, якія праследуюць каго‑н. Паслаць пагоню. Накіраваць пагоню ў іншы бок. □ [Саша] чуў, як нехта бяжыць па яго слядах, што гэты нехта зусім блізка — не выратавацца, не схавацца ад пагоні. Мікуліч.
3. перан.; за чым. Моцнае жаданне атрымаць што‑н., дабіцца чаго‑н., імкненне да чаго‑н. Пагоня за кнігай. Пагоня за славай. □ У віры жыцця, у пагоні за праўдай не адна іскарка залятала ў душу, ад якой пачынала рабіцца і цёпла і радасна. Пестрак.
паго́рак, ‑рка, м.
Невялікая адложыстая ўзвышанасць; узгорак. Дарога ўзнімалася на пагорак. М. Стральцоў. Дом высіўся на пагорку ў цэнтры.. дзядзінца. Бядуля.
паго́рачак, ‑чка, м.
Памянш. да пагорак; невялікі пагорак.
паго́рбіцца, ‑біцца; ‑бімся, ‑біцеся, ‑бяцца; зак.
1. Выгнуць спіну гарбом; ссутуліцца — пра ўсіх, многіх. Пагорбіліся ад холаду людзі.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Падняцца гарбом, утварыць выпукласць — пра ўсё, многае.
паго́рблены, ‑ая, ‑ае.
Які пагорбіўся, згорблены, сагнуты. Пагорбленыя хаты. □ Раніцай.. [Алёшка] валокся з санкамі на станцыю і адтуль цягнуў да казармаў цяжкія чамаданы, ранцы і торбы пагорбленых з марозу фрыцаў. Брыль.
паго́ркнуць, ‑не; пр. пагорк, ‑ла; зак.
Згоркнуць, прагоркнуць — пра ўсё, многае. Масла пагоркла.