Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пагарбе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Гарбець некаторы час. Пагарбець над падручнікам.

пага́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Ганарлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; ганарыстасць. Ставіцца з пагардай да каго-небудзь. □ На адной з вуліц Мінска Грышка прыглядаецца ў твар жандара, які едзе з пагардай на буланым кані. Чарот. // Поўная адсутнасць павагі да каго‑, чаго‑н.; здзек. Выказаць пагарду. □ Хоць пагарду цярплю, — Мушу быць глух і нем; Хоць свет хлебам кармлю, Сам мякіначку ем. Купала. Вочы.. [настаўніцы] загарэліся халодным і жорсткім агнём пагарды. Шчарбатаў.

пагарджа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пагарджальнага.

пагарджа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і пагардлівы.

2. У граматыцы — які мае ці ўносіць адценне пагардлівасці, зневажальнасці. Пагарджальны суфікс.

пагарджа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пагарджаць.

пагарджа́ны, ‑ая, ‑ае.

Той, да каго адносяцца з пагардай, кім пагарджаюць. Сялянства ў царскай Расіі было пагарджаным і бяспраўных. Івашын.

пагарджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., кім-чым.

Адносіцца да каго‑, чаго‑н. з пагардай. — Нашы людзі не прывыклі да таго, каб з іх хто смяяўся, пагарджаў імі. Алешка.

пага́рдлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пагардлівага. Пагардлівасць да людзей. □ [Блецька] бачыў навылёт Тоўхарта і ненавідзеў яго.. за.. пагардлівасць да сябе. Чорны.

пага́рдлівы, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца з пагардай да каго‑, чаго‑н. [Паны] пагардлівыя да ніжэйшых за сябе. Навуменка. // Які выражае, утрымлівае ў сабе пагарду да каго‑, чаго‑н. Пагардлівыя словы. □ Амерыканец глядзеў з пагардлівай усмешкай. Маўр.

пагарла́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Разм. Тое, што і пагарлапаніць. Хорам крыху пагарланілі дзяўчаты і хлопцы, а тады яна, Валя Сакоўская, заспявала. Мыслівец.