пагало́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не выключае нікога, усеагульны. Пагалоўны перапіс.
пагамані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак.
Разм. Гаманіць некаторы час. Жанкі яшчэ некалькі хвілін пагаманілі аб дзецях. Васілевіч. Хочацца Пкаву пагаманіць з кім-небудзь, падзяліцца думкамі. Кулакоўскі.
пага́на,
1. Прысл. да паганы (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра цяжкі, дрэнны фізічны або псіхічны стан. Каб трохі, [Ганна] упала б — ледзь намаглася ўтрымацца. Бацька заўважыў, што ёй пагана, стаў побач, паклаў руку на плячо, быццам супакойваў, даваў сілу. Мележ.
паганары́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Ганарыцца некаторы час.
пагандлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.
Гандляваць некаторы час.
пага́нец, ‑нца, м.
Разм. лаянк.
1. Вельмі дрэнны, подлы чалавек. [Доктар:] — Колькі людзей праз гэтага паганца загінула, падумаць страшна. Грахоўскі. // Наогул пра каго‑н. непаслухмянага, надакучлівага і пад. [Жанчына:] — Колькі я цябе буду клікаць! Ну, паганец, не прыходзь дамоў! Я табе дам! Шамякін. Навёў тэадаліт — а гнус той слепіць вочы. Ну так і лезе дрэнь у нос, у рот, У вушы, за каўнер залазіць абармот. І не дасі паганцу рады. Корбан.
2. Уст. Нехрысціянін, чалавек іншай веры.
пага́ніцца, ‑ніцца; незак.
Зал. да паганіць 1.
пага́ніць 1, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.
Разм.
1. Пэцкаць чым‑н., рабіць брудным. Паганіць хату. Паганіць рукі.
2. Ганьбіць. [Лясніцкі:] — Ваш стараста — здраднік. Суровая рука народа павінна знішчаць такіх мярзотнікаў, каб яны не паганілі нашу зямлю, не атручвалі наша чыстае паветра. Шамякін.
пага́ніць 2, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Неадабральна, дрэнна адазвацца пра каго‑, што‑н. Раніцою ўстане [муж] і без слова ідзе на ток. Прыйдзе адтуль чорны ад пылу,.. памыецца і без слова садзіцца снедаць. Арыне іншы раз хочацца, каб ён паганіў ці пахваліў снеданне, і яна дапытваецца ў яго пра гэта. Чарнышэвіч.
пага́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1. Лаянк. Жан. да паганец (у 1 знач.).
2. Ядавіты грыб. Бледная паганка.
3. Вадаплаўная птушка, мяса якой мае непрыемны смак. На Палессі водзіцца вушатая, або вялікая паганка, прыгожая чорна-белая птушка. Прырода Беларусі.
пага́нскі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Тое, што і паганы (у 1 знач.). — А паганскі гэты Бераг хлопец; такі хуліган, такі абармот. Гартны.
2. Уст. Нехрысціянскі, якой‑н. іншай веры. Паганскія багі.