Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

павяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак., каго-што.

1. Склаўшы разам, звязаць усё, многае. Жонка павязала ў клумкі вопратку, бялізну, абеду не гатавала. Навуменка. // Злучыць, перавязаўшы якія‑н. прадметы. Як толькі вада ў рэчцы паднімецца, з бярвенняў людзі павяжуць плыты і пагоняць іх на будоўлі. Карпюк.

2. Звязаць рукі і ногі ўсім, многім. Перад тым, як уцячы на хаду з вагона, арыштаваныя зрабілі смелы напад на канвой, абяззброілі .. і павязалі яго. Лынькоў.

3. Надзеўшы на што‑н., завязаць. Крыху саромеючыся, [Лёдзя] распранулася, туга, каб не замачыць валасоў, павявала галаву хусткай і паклала адзенне ў .. шафачку. Карпаў. Дземідзенка адзеўся, павязаў гальштук. Асіпенка.

4. і без дап. Вязаць (кручком, пруткамі) некаторы час. [Ганна] шкадавала, што не ўзяла нітак: магла б таксама не марнаваць часу, павязаць. Мележ.

павя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да павязаць (у 3 знач.).

павя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Вузкі, доўгі або наогул невялікі кавалак тканіны, якім абвязваецца якая‑н. частка цела. Праз некалькі ўжо крокаў.. пакладзеныя Мішурыным павязкі аб’ехалі з .. пляча, і зноў пайшла кроў. Чорны. Пра тое, што перад намі франтавік, можна было здагадацца не толькі па ордэнах, — левае вока яго прыкрывала чорная павязка. Мележ. // Кавалак тканіны якога‑н. колеру, які носяць на рукаве як знак чаго‑н. Жалобная павязка. Белая павязка парламенцёра. □ Усе .. дні каралінцы бачылі Мікодыма з чырвонай павязкай на рукаве. Сабаленка. // Кавалак бінту або іншага матэрыялу, які дапамагае ўтрымліваць частку цела ў патрэбным становішчы або накладваецца на перавязачны матэрыял ці параненае месца. Гіпсавая павязка. □ Левая рука [вайскоўца] была забінтавана і трымалася на павязцы. Ваданосаў.

павя́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад павяліць.

павя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Завяліць усё, многае. Павяліць усю рыбу.

2. і без дап. Вяліць некаторы час.

павялі́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад павялічыць.

2. у знач. прым. Большы па памерах. Часамі .. [Сыч] падыходзіў да павялічаных фотаздымкаў сына і жонкі. Паслядовіч. Шрам выглядае павялічанай коскай з круглай галоўкаю зверху. Бядуля.

павялі́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. павялічваць — павялічыць.

павялі́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да павялічыцца.

2. Зал. да павялічваць.

павялі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да павялічыць.

павялі́чыцца, ‑ыцца; зак.

1. Стаць, зрабіцца большым па колькасці, велічыні, аб’ёму. Попыт павялічыўся. Павялічыўся выпуск прамысловай прадукцыі. □ Пачалася праходка яшчэ аднаго ствала, калектыў шахцёраў павялічыўся. Кулакоўскі.

2. Стаць, зрабіцца большым па сіле, інтэнсіўнасці, ступені. Радасць павялічылася.