павязка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Вузкі, доўгі або наогул невялікі кавалак тканіны, якім абвязваецца якая‑н. частка цела. Праз некалькі ўжо крокаў.. пакладзеныя Мішурыным павязкі аб’ехалі з .. пляча, і зноў пайшла кроў. Чорны. Пра тое, што перад намі франтавік, можна было здагадацца не толькі па ордэнах, — левае вока яго прыкрывала чорная павязка. Мележ. // Кавалак тканіны якога‑н. колеру, які носяць на рукаве як знак чаго‑н. Жалобная павязка. Белая павязка парламенцёра. ▪ Усе .. дні каралінцы бачылі Мікодыма з чырвонай павязкай на рукаве. Сабаленка. // Кавалак бінту або іншага матэрыялу, які дапамагае ўтрымліваць частку цела ў патрэбным становішчы або накладваецца на перавязачны матэрыял ці параненае месца. Гіпсавая павязка. ▪ Левая рука [вайскоўца] была забінтавана і трымалася на павязцы. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)