Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

павыцясня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Выцесніць усіх, многіх або ўсё, многае.

павычышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вычысціць усё, многае. Павычышчаць касцюмы.

павычэ́рпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вычарпаць, выбраць за некалькі прыёмаў усё, многае. Павычэрпваць ваду з калодзежа.

павычэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вычарціць усё, многае. Павычэрчваць схемы.

павычэ́свацца, ‑аецца; зак.

Вычасацца — пра ўсё, многае. Воўка добра павычэсвалася.

павычэ́сваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вычасаць усё, многае (гл. вычасаць ​1). Павычэсваць валасы. Павычэсваць лён.

павычэ́сваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вычасаць, абчасаць усё, многае (гл. вычасаць ​2). Павычэсваць дошкі.

павы́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад павысіць.

2. у знач. прым. Больш высокі ў параўнанні са звычайным, нармальным; павялічаны. Павышаная тэмпература. Павышаная праходнасць машыны. □ [Косця], як і многія іншыя маладыя людзі, хварэў павышанай сарамлівасцю. Карпюк. // Больш высокі па тону, больш гучны. Усю невялікую дарогу, хвілін па пяць, Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця, аб нікчэмнасці інтарэсах панямонскай інтэлігенцыі. Колас.

павыша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да павысіцца.

2. Зал. да павышаць.

павыша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да павысіць.

павышмо́ргвацца, ‑аюцца; зак.

Разм. Вышмаргнуцца — пра ўсё, многае.