Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

павыве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вывесіць усё, многае. Павывешваць сцягі.

павыві́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вывінціць усё, многае.

павыві́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вывіхнуць усё, многае. Павывіхваць пальцы.

павыво́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

1. Перастаць існаваць, знікнуць; аджыць свой век — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе плямы павыводзіліся. Не будзе вады — павыводзіцца рыба. □ Госці і пачастункі сярод хутаранцаў павыводзіліся ўшчэнт. Чорны.

2. Вывесціся з яйца, лічынкі і пад. — пра птушак, насякомых. Буслы, якія павыводзіліся ў гнёздах, сталі дарослыя і цяпер кожную раніцу разам са сваімі бацькамі кружылі высока ў небе. Сіняўскі.

павыво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Вывесці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Павыводзіць коней. Павыводзіць формулы. Павыводзіць плямы. □ [Маладзіца:] — Лазабіралі [палякі] усё. Худобу з хлява павыводзілі... Колас. Глядзіш на .. падцёкі смалы і думаеш, хто ж гэтыя лініі мелам павыводзіў? Бяспалы.

павыво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.

Вывезці адкуль‑н. або куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Павывозіць вазы з двара. Павывозіць бульбу на рынак. Павывозіць дзяцей у лагеры.

павыво́рвацца, ‑аецца; зак.

Выарацца — пра ўсё, многае. Павыворваліся белыя, пакручастыя, як жывыя істоты, карані травы. Ермаловіч.

павыво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выараць усё, многае. Павыворваць усю бульбу.

павыво́стрываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Добра навастрыць усё, многае. Павывострываць нажы.

павыву́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Вывучыцца — пра ўсіх, многіх. [Даўгунец:] — Не пазнаць Даманшчыны. Электрычнасць гарыць, як у горадзе.. Усе новыя хаты сабе пабудавалі, моладзь павывучвалася. Васілевіч.