павыбрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выбрыць усё, многае.
павыбяга́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Выбегчы адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. З хат павыбягалі старыя і малыя. Якімовіч.
павывалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Вывалачы ўсіх, многіх або ўсё, многае. Павывалакаць рэчы з пакоя.
павывала́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і павывалакаць.
павыва́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Вываліцца, выпасці адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Павывальваліся кнігі з рук.
павыва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Вываліць усіх, многіх або ўсё, многае. Павывальваць седакоў з саней. Павывальваць рэчы з партфеля.
павыва́рвацца, ‑аецца; зак.
Выварыцца — пра ўсё, многае. Мяса павыварвалася.
павыва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выварыць усё, многае. Павыварваць соль. Павыварваць бялізну.
павываро́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Перавярнуцца ўнутраным бокам наверх. Павыварочваліся рукавы кашулі.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Вывернуцца, упасці — пра ўсё, многае. Слупы павыварочваліся.
3. Вываліцца, выкуліцца адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. Ездакі павыварочваліся з воза.
павываро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Вывернуць усё, многае. Павыварочваць кавалачкі. Павыварочваць кішэні. Павыварочваць карчы. □ Ад імшарын, крыху правей, пачынаўся буралом: вецер, быццам жартуючы, павыварочваў тут дрэвы з карэннем. Даніленка. Рабочыя стаялі ўсе на тратуары, і Валодзя Кастрыцкі бачыў, як некалькі чалавек на месцы будоўлі павыварочвалі з скрынь замешаную гліну. Чорны.