разбарса́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разбарсаць.
разбарса́цца, ‑аецца; зак.
Разм. Развязацца (пра аборы).
разбарса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Выцягнуць абору (з лапця). Кандрат.. сеў, разбарсаў лапці. Лобан.
разба́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разбаўляць — разбавіць.
разбаўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разбаўляць — разбавіць.
разба́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разбавіць.
разбаўля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да разбавіцца.
2. Зал. да разбаўляць.
разбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да разбавіць.
разбе́г, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. разбягацца — разбегчыся (у 6, 7 знач.). Прабіўся [ручай] праз снег І вось пачынае паволі Разбег. Макаль.
2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. разбягацца — разбегчыся (у 5 знач.). Назаўсёды палюбіў імклівы разбег сталёвых рэек чыгункі Пеця Трацэнка. Шыловіч.
•••
З разбегу — а) набраўшы скорасць, разбегшыся. І па снезе коні мчацца, Ім з разбегу не стрымацца. Русак; б) не змогшы спыніцца пасля бегу. [Андрэй] з разбегу торкаецца галавой у траву. Хомчанка.
разбе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць бегаць многа, у розных напрамках. Дзеці разбегаліся. □ Адзін раз нават жонка крыху занепакоілася, паклікала мяне: — Ідзі, глянь, нешта дужа па гурках разбегаліся мурашкі. Дубоўка.