Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

навыплаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Выплавіць многа чаго‑н. Навыплаўляць сталі.

навыпро́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выпрастаць, разагнуць значную колькасць чаго‑н. Навыпростваць цвікоў.

навыпро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выпрасіць многа чаго‑н.

навы́пуск, прысл.

Не запраўляючы ў боты, чаравікі (пра штаны); зверху штаноў, спадніцы (пра кофту, кашулю). Сінія штаны навыпуск амаль закрывалі чаравікі, відны былі толькі блішчастыя галёшы. Сабаленка.

навыпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Выпусціць, вызваліць многіх.

2. Вырабіць, выпрацаваць вялікую колькасць чаго‑н. // Выдаць, надрукаваць многа чаго‑н. Павыпускаць кніг. Навыпускаць лістовак. // Пусціць у абарачэнне ў вялікай колькасці. Навыпускаць марак.

навырабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

1. Зрабіць, вырабіць з якога‑н. матэрыялу вялікую колькасць чаго‑н. Навырабляць машын.

2. Апрацаваць дубленнем многа чаго‑н. Навырабляць шкур.

3. Разм. Зрабіць многа чаго‑н. незвычайнага. Хлопчык павольна прабіраўся між ялін, разглядаючы, як снежныя віхуры навыраблялі з дрэў усякіх дзівос. Мяжэвіч.

навыраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Выняць, выдаліць рэжучым інструментам многа чаго‑н. Навыразаць фотаздымкаў з газет.

2. Выразаць, вырабіць разьбой вялікую колькасць чаго‑н.

3. Зрэзаць, адрэзаць для якой‑н. патрэбы многа чаго‑н.

навы́раст, прысл.

Тое, што і нападрост.

навыраста́ць, ‑ае; зак.

1. Вырасці, стаць дарослым (пра вялікую колькасць моладзі). Тры гады не быў.. [Андрыян] у Клёнавічах і от прыйшоў на вечарынку. Здзівіўся: столькі дзяўчат навырастала! Марціновіч.

2. У знікнуць, з’явіцца ў вялікай колькасці. Навырастала дрэў. Навырастала пасёлкаў.

навыро́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Вырасціць, выгадаваць у вялікай колькасці.