Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

малапісьме́ннасць, ‑і, ж.

Недастатковая пісьменнасць. Нягледзячы на малапісьменнасць, .. [Лёнгін] захапляўся сельскагаспадарчай літаратурай. Карпюк.

малапісьме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць. Малапісьменны, але разумны.. рабочы хутка рабіўся цвёрдым прыхільнікам сацыял-дэмакратаў. Мурашка. Са школьнай праграмы.. [Бярвенскі] сёе-тое ведаў, а наогул быў малапісьменны. Колас.

2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі. Большасць пратаколаў напісана малапісьменным почыркам, сваёю хатняй мовай. Пестрак.

малапрадукты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць малапрадуктыўнага. Малапрадуктыўнасць суфікса.

малапрадукты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова прадуктыўны. Малапрадуктыўны суфікс.

малапрадукцы́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць малапрадукцыйнага. Малапрадукцыйнасць працы.

малапрадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Недастаткова прадукцыйны, які дае мала станоўчых вынікаў. Малапрадукцыйная праца.

2. Які дае недастатковую колькасць прадукцыі. Малапрадукцыйная жывёла. Малапрадукцыйная глеба.

малапрыбытко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не дае дастатковага даходу, прыбытку. Малапрыбытковая гаспадарка.

малапрыго́дны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова прыгодны для чаго‑н. Малапрыгодная зямля. Малапрыгодны для будаўніцтва лес.

малапрыда́тны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова прыдатны для скарыстання. Малапрыдатнае прыстасаванне.

малапрыкме́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Ледзь прыкметны. Малапрыкметны астравок.

2. перан. Які нічым не вылучаецца сярод іншых. Малапрыкметны чалавек. □ Сярод многіх вялікіх спраў .. [камандуючы] заўважыў і запомніў і гэты малапрыкметны выпадак. Мележ.