Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэканструкцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэканструкцыі. Рэканструкцыйны перыяд. Рэканструкцыйныя работы.

рэканстру́кцыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэканструяваць.

рэканструява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэканструяваць.

рэканструява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рэканструяваць.

рэканструява́цца, ‑руюецца; зак. і незак.

1. Перабудавацца (перабудоўвацца), скласціся (складацца) па-новаму.

2. толькі незак. Зал. да рэканструяваць.

рэканструява́ць, ‑руюю, ‑руюеш, ‑руюе; зак. і незак., што.

1. Перабудаваць (перабудоўваць) што‑н., каб палепшыць, удасканаліць. Рэканструяваць абсталяванне цэха.

2. Аднавіць (аднаўляць) што‑н. па апісаннях ці астатках, якія захаваліся. Рэканструяваць тэкст старажытнага рукапісу. Рэканструяваць помнік.

[Ад лац. re — зноў і construere — будаваць.]

рэкапітуля́цыя, ‑і, ж.

У біялогіі — паўтарэнне арганізмамі ў працэсе іх індывідуальнага развіцця прымет, якія былі ўласцівы іх далёкім продкам, але паступова зніклі ў дарослых форм.

[Лац. recapitulation — паўтарэнне.]

рэкардсме́н, ‑а, м.

1. Спартсмен, які ўстанавіў рэкорд. Яшчэ нядаўна майстар спорту Гальдштэйн выступаў у лёгкай вазе і з’яўляўся чэмпіёнам і рэкардсменам. «Маладосць».

2. Разм. Чалавек, які дасягнуў найбольшых поспехаў у вытворчай працы.

рэкардсме́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да рэкардсмен.

рэкардсме́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэкардсмена, рэкардсменства.