неміга́ючы, ‑ая, ‑ае.
1. Пільны, нерухомы (пра погляд, вочы і пад.). Гарачыя, як вугалі, глядзелі на каменданта немігаючыя заняпалыя вочы чалавека. Лынькоў. Хлопчык немігаючымі вачыма сачыў за .. тварам [Дзянісава]. Гамолка.
2. Які не мігае пры гарэнні. Немігаючы агонь.
немілагу́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць немілагучнага.
немілагу́чны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены мілагучнасці; негарманічны. Немілагучнае слова.
неміласэ́рнасць, ‑і, ж.
Няздольнасць да праяўлення міласэрнасці; жорсткасць. [Мікалай:] — Гэтулькі ў ім .. неміласэрнасці, што, здаецца, гэта не чалавек. Чорны.
неміласэ́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Далёкі ад міласэрнасці; бязлітасны, суровы. Неміласэрны чалавек. // Які вырашае неміласэрнасць. Неміласэрны позірк.
2. перан. Вельмі моцны, незвычайны. Неміласэрны холад. □ Гарачыня неміласэрная; куды ні зірні — усё жоўтае, выпаленае сонцам. Чарнышэвіч.
неміну́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць немінучага; непазбежнасць. Аўгіня спакойна, як чалавек, упэўнены ў немінучасці ліха, гадала, з якога боку і з якой сілай наваліцца на яе гэта ліха. Колас. У немінучасці.. змен ужо ніхто не сумняваўся, і спрачаліся толькі аб тым, калі і якія яны будуць. Караткевіч.
неміну́чы, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга мінуць; непазбежны. Сутычка была немінучая, тым болей, што насарогі заўсёды ахвотнікі пабіцца. Маўр. Яго выносіў з пекла конь Ад смерці немінучай. Бялевіч.
не́мка 1,
гл. немцы.
не́мка 2, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
Разм. Нямая жанчына.
немнагалю́дны, ‑ая, ‑ае.
З малой колькасцю людзей. Немнагалюдны сход.