Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вярта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вяртацца — вярнуцца ​1.

вярта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да вярнуцца ​1.

вярта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вярнуць.

вяртлю́г, вертлюга, м.

1. Бугарок у верхняй частцы сцегнавой косці, які з’яўляецца месцам прымацавання мышцаў, што рухаюць сцягно.

2. Злучальнае звяно двух частак механізма, якое дазваляе адной з іх вярцецца вакол сваёй восі.

вяртлю́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вертлюга.

вяртля́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць вяртлявага.

вяртля́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі рухавы. Максім быў вяртлявы, нізкага росту дзяцюк, з тонкімі чорнымі дугамі-брывамі і жывымі вачамі. Колас. Скачуць з галінкі на галінку вяртлявыя рыжахвостыя вавёрачкі. Якімовіч.

вярту́н, вертуна, м.

1. Разм. Непаседа, вяртлявы чалавек. Ах, як Макоўчыку хацелася выказаць мне тое, што цяпер у яго душы кіпіць да гэтага вертуна, выказаць увесь гнеў, усю пагарду! Мележ.

2. Голуб штучна выведзенай пароды.

3. Невялікі вадзяны жук.

вярту́ха, ‑і, ж.

Разм. Жан. да вяртун (у 1 знач.).

вярту́шка, ‑і, ДМ ‑ншы; Р мн. ‑шак; ж.

Назва розных прадметаў, інструментаў, якія свабодна круцяцца.