Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

навылу́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Вылушчыць нейкую колькасць зерня. Навылушчваць гароху.

навыме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Набыць шляхам абмену многа чаго‑н. Навыменьваць марак.

навымыва́ць, ‑ае; зак., чаго.

Вымыць, вынесці цякучаю вадою значную колькасць чаго‑н. Навымываць пяску. // Размыўшы, нарабіць паглыбленняў. Паводка навымывала ям.

навымята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Вынесці многа чаго‑н.

навы́нас, прысл.

Разм. Без распівання на месцы продажу (пра гандаль напіткамі). Купіць бутэльку піва навынас.

навыно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-чаго.

Разм. Вынесці многа чаго‑н.

навыпаўза́ць, ‑ае; зак.

Выпаўзці ў вялікай колькасці.

навы́перадкі, прысл.

Стараючыся перагнаць, выперадзіць іншага, адзін аднаго. Бегчы навыперадкі. □ Навыперадкі з кожнай хаты на выган хлапчукі ляцелі. Вялюгін. Птушынае царства навыперадкі выхвалялася сваімі галасамі. Новікаў.

навыпіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выпілаваць, выразаць значную колькасць чаго‑н. Навыпілоўваць дзірак. // Вырабіць пілою многа чаго‑н. Навыпілоўваць рамак.

навыпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выпісаць вялікую колькасць чаго‑н. Навыпісваць цытат. Навыпісваць накладных. Навыпісваць газет.