Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэгрэсі́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рэгрэсіўнага. Рэгрэсіўнасць развіцця.

рэгрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які ідзе назад у сваім развіцці, вядзе да рэгрэсу. Рэгрэсіўныя змены. Рэгрэсіўны працэс.

рэгрэ́сія, ‑і, ж.

Спец. Адступленне мора з занятай ім раней тэрыторыі, за кошт чаго пашыраецца суша.

[Лац. regressio — рух назад.]

рэгуліро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаецца, служыць для рэгуліроўкі, рэгулявання. Рэгуліровачны пост. Рэгуліровачны вінт. Рэгуліровачная адтуліна.

рэгуліро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэгуляваць.

рэгуліро́ўшчык, ‑а, м.

1. Той, хто рэгулюе рух на скрыжаваннях, паваротах дарог, вуліц. Які там ні горад Касаў, але парадак быў у ім гарадскі: у цэнтры, на скрыжаванні, стаяў рэгуліроўшчык. Брыль. Пропуск быў прымацаваны да шкла і на ўсіх пунктах Сяргею і Міколу толькі і паспявалі рэгуліроўшчыкі казыраць. Кавалёў.

2. Той, хто рэгулюе дзеянне якіх‑н. механізмаў.

рэгуліро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да рэгуліроўшчык.

рэ́гулы, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і менструацыя.

[Ад лац. regula — норма, правіла.]

рэгулява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэгуляваць.

рэгулява́цца, ‑люецца; незак.

Зал. да рэгуляваць.