Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

навыко́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выкарміць у вялікай колькасці. Навыкормліваць парасят.

навыкро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выкраіць, выразаць вялікую колькасць чаго‑н. Навыкройваць каўняроў. Навыкройваць перадкоў на боты.

навыкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выкруціць вялікую колькасць чаго‑н. Навыкручваць вінтоў. Навыкручваць бялізны. Навыкручваць дзірак.

навыкрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Выкрасліць многа чаго‑н. Навыкрэсліваць слоў.

навыла́зіць, ‑лазіць, безас. зак.

Разм. Вылезці, выбрацца адкуль‑н. у вялікай колькасці.

навылёт і навы́лет, прысл.

1. Праз усю таўшчыню чаго‑н. За змену целагрэйкі прамакалі навылёт і пачыналі пахнуць нейкаю балотнаю тхлінай. Грахоўскі. На кажуху, блізка адна ад адной, былі дзве невялікія дзіркі — асколак прайшоў навылёт. Шахавец. Юначае сэрца навылет Прастрэліў фашысцкі свінец. Прануза.

2. Без перапынку на працягу якога‑н. часу. І выдумшчык самых прываблівых нот, Спяваў салавейка ўсю ноч навылёт. Агняцвет. Навылет ночы я сядзеў за працай. Клімковіч.

•••

Бачыць навылёт (навылет) гл. бачыць.

навылётны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які праходзіць наскрозь ад аднаго канца да другога праз унутраную частку чаго‑н. [Вера:] У таварыша маёра навылётнае кулявое раненне. Крапіва.

навыло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выламаць вялікую колькасць чаго‑н.

навыло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і навыломваць.

навылу́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і навылушчваць. [Яніна] памкнулася адшчыкнуць жытнёвы каласок, каб навылузваць на далонь жоўценькіх зярнятак. Марціновіч.