Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вар’і́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Відазмяняць, даваць новыя варыянты, перайначваць. Вар’іраваць песню. Вар’іраваць практыкаванні.

ва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. варыць.

варкава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. варкаваць.

варкава́ць, ‑куе; незак.

Тое, што і буркаваць. Было чуваць, як на страсе варкуюць галубы. Алешка. Яна [маці] з ім [сынам] ціхенька варкуе — Няхай гудзе, смачней засне. Колас.

варката́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. варкатаць.

варката́ць, ‑коча; незак.

1. Муркаць (пра ката).

2. Буркаваць. На хібах стрэх, на вешалах пад стрэхамі хат варкаталі галубы. Гартны.

варкатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які любіць варкатаць.

2. Ціхі, мяккі, пяшчотны (пра голас).

варкатня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Мурканне. Каціная варкатня.

2. Буркаванне. Галубы пад страхою вялі сваю ціхую пяшчотную варкатню. Броўка.

варкату́н, ‑а, м.

Той, хто любіць варкатаць, хто заўсёды варкоча. І злуецца варкатун, На свой лёс, на макрату. Шушкевіч.

ва́ркі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які скора і добра варыцца.