Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

незаня́тасць, ‑і, ж.

Стан незанятага (у 2 знач.).

незаня́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які пустуе, застаецца незапоўненым. Незаняты пакой. □ Незанятых лавак не было, і прыйшлося апусціцца на тую, дзе ўжо сядзеў нейкі дзядок. Багдановіч.

2. Які нічым не займаецца; свабодны. За рыдлёўкі і сякеры ўзяліся незанятыя ў падрыўных групах мужчыны і жанчыны цывільнага лагера. Паслядовіч.

незапа́мятны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі даўні. Ляжыць гэты белы камень тут з незапамятных часоў, і старыя кажуць, што ад яго і назва вёскі пайшла — Белая. Васілевіч.

незапатрабава́ны, ‑ая, ‑ае.

Якога не запатрабаваў адрасат (пра груз, пісьмо). Незапатрабаваны багаж.

незапла́чаны, ‑ая, ‑ае.

Які не паспелі заплаціць. Незаплачаны доўг.

незапля́млены, ‑ая, ‑ае.

Які не мае плям; чысты. Незаплямленая сукенка.

незапо́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і незапамятны. Самой ракі не відаць, у незапомныя часы яна адступіла ад лесу на добры кіламетр. Шамякін.

незапяча́таны, ‑ая, ‑ае.

Не закрыты, на які не наложана пячатка. Незапячатаная кантора. // Незаклеены (пра канверт, пісьмо). Прынеслі незапячатанае пісьмо.

незара́джаны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае зараду. Ішоў [Тапурыя] па-лёгкаму: за плячыма боўталася незараджаная стрэльба, у руках быў кій. Самуйлёнак. Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часцінкай. «Маладосць». // Які не падрыхтаваны да дзеяння (пра некаторыя прылады). Незараджаны фотаапарат.

незара́злівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і незаразны.