Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

незамаскірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае маскіроўкі. Незамаскіраванае акно. // перан. Яўны, адкрыты. Незамаскіраваны падман.

незаме́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць незаменнага.

незаме́нны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога цяжка або нельга замяніць; выключна патрэбны. Незаменны чалавек. Незаменны корм. □ У атрадзе сябры зрабіліся незаменнымі разведчыкамі. Шамякін.

незамо́жнасць, ‑і, ж.

Стан незаможнага.

незамо́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Матэрыяльна не забяспечаны, бедны. Незаможны селянін.

незаму́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Незамужняя жанчына. Бачыць дзед — не на яго жаданне справа хіліцца, і высватаў сабе дзеўку-саракавуху, незамужку. Лужанін.

незаму́жні, ‑яя, ‑яе.

1. (‑яя). Якая не знаходзіцца ў шлюбе, замужам. Незамужняя дачка.

2. Не звязаны з замужжам. Незамужняе жыццё.

незамыслава́ты, ‑ая, ‑ае.

Просты, нескладаны. Незамыславаты чарцёж. Незамыславаты сюжэт п’есы. □ Лабановіч хадзіў па могілках, спыняўся над магіламі, дзе яшчэ можна было прачытаць незамыславатыя на[д]пісы. Колас.

незамяні́мы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і незаменны. — У справе наш Грэчка герой. І ў дарозе чалавек ён незамянімы, — уступіліся мы за свайго таварыша. Няхай. [Рыгор — Калядзе:] — Зазнаўся ад пахвалы, думаеш, што ты незамянімы... Грамовіч.

незамярза́ючы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які не замярзае зімой. Незамярзаючы порт. □ Справа пачыналіся непраходныя смаленскія лясы з балотамі і вечна незамярзаючымі чортавымі вокнамі. Асіпенка.