адтанцава́ць, ‑танцую, ‑танцуеш, ‑танцуе; зак.
Скончыць, перастаць танцаваць; пратанцаваць пэўны час.
адтапі́цца, ‑топіцца; зак.
Згарнуцца, аддзяліўшыся ад сыроваткі; стварожыцца (пра малако).
адтапі́ць, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што.
1. Падаграваючы, прымусіць згарнуцца, аддзяліцца; стварожыць (пра малако).
2. Ператварыць у вадкі стан; растапіўшы, расплавіўшы, аддзяліць адно рэчыва ад другога. Адтапіць сала.
адтапта́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адтаптаць.
адтапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.
1. Наступаючы на што‑н., пашкодзіць. Гэтак скачуць — хто патроху, хто памногу. Нейкі конік адтаптаў чмялісе ногу. Багдановіч.
2. Разм. Моцна натрудзіць, натаміць хадою ногі. [Маці:] — Бачыш, мая дачушка! Ты адтаптала ногі, Ты абхадзіла дарогі. Глебка.
адтапы́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адтапырыць.
адтапы́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адтапырыцца.
2. Зал. да адтапырваць.
адтапы́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адтапырыць.
адтапы́рыцца, ‑рыцца; зак.
Вытыркнуцца, выпнуцца. — Дазволь мне, Кавалёў, — левы вус Гурына адтапырыўся, як штык. Чарнышэвіч. Аблазіўшы адзін куст, [Валодзя] пераходзіў да другога, ад другога — да трэцяга, пакуль кішэні ватоўкі не адтапырыліся ад арэхаў. Ваданосаў.
адтапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Аддзяліць ад чаго‑н., адставіць (руку і інш.). [Пчолка].. адтапырыць крылцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пташнікаў. Галя адтапырыла тонкія губы, прыжмурыла вочы.. і адмоўна крутнула галавою. Дуброўскі. // Расхінуць, разгарнуць. Сахрон прысеў да нас на дошкі, кульцяпкаю правай рукі.. адтапырыў кішэню штаноў. Сачанка.