вышукны́, ‑ая, ‑ое.
Які ажыццяўляе вышук (у 1 знач.), звязаны з ім. Вышукны сабака.
вы́шчалачаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вышчалачыць.
2. у знач. прым. Спец. Кіслы. Вышчалачаныя глебы.
вы́шчалачыцца, ‑чыцца; зак.
Спец. Вылучыцца з цвёрдага рэчыва, масы, растварыўшыся ў вадкасці.
вы́шчалачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Спец. Вылучыць састаўную частку якога‑н. цвёрдага рэчыва, растварыўшы яго ў вадкасці. Вышчалачыць дубільнае рэчыва.
вышчало́чванне, ‑я, н.
Дзеянне і працэс паводле знач. дзеясл. вышчалочваць — вышчалачыць.
вышчало́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вышчалачыцца.
2. Зал. да вышчалочваць.
вышчало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вышчалачыць.
вы́шчараны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вышчарыць.
2. у знач. прым. З выскаленымі зубамі, выскалены.
вышчара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вышчарыць.