навыдумля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.
Тое, што і навыдумваць. [Язэпа] абступілі, дзівіліся, перамаўляліся: — Маленькая якая [міна], а сіла вялікая... — Навыдумлялі на нашы галовы... Асіпенка. Такога [Алаіза] навыдумляе, так настрашыць дзяцей, што тыя аж да бабкі ўцякалі на паратунак. Арабей.
навыйграва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Выйграць за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго‑н. Навыйграваць грошай.
на́вык, ‑у, м.
Уменне, якое склалася ў выніку вопыту, практыкаванняў. Працоўны навык. □ Аказалася на практыцы, што, акрамя сілы, рабочаму чалавеку трэба мець і адпаведную адукацыю, навык у рабоце... Ваданосаў. Па ўсім відаць было, што ў.. [следчага] яшчэ невялікі навык корпацца ў чужых рэчах. Машара. // толькі мн. (на́выкі, ‑аў). Практычныя веды ў якой‑н. галіне. Грамадзянская абарона — гэта цэлы комплекс спецыяльных ведаў, навыкаў, спосабаў, валоданне якімі можа памагчы пазбегнуць вялікіх чалавечых ахвяр. «ЛіМ».
навыкалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Калупаючы, выняць, дастаць нейкую колькасць чаго‑н. Навыкалупваць зярнят з коласа.
навыкалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Тое, што і навыкалупваць.
навыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да навыкнуць.
навыкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
Выкінуць за некалькі прыёмаў што‑н. Навыкідаць смецця.
навыкі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
Тое, што і навыкідаць.
навы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. навык, ‑кла; зак.
Разм. Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н., займець прывычку. Навыкнуць да сумеснай працы. □ І от неўзабаве.. [Толяк] ужо там, дзе ўсё ідзе гэтак, як навыкла змалку яго душа. Чорны.
навыко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Выкапаць вялікую колькасць паглыбленняў. [Лявон] поўз і ўвесь час правальваўся ў нейкія ямы. І хто іх толькі навыкопваў? Дамашэвіч.
2. Капаючы, дастаць, выняць многа чаго‑н. Навыкопваць кустоў.