адсцяба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Набіць, сцябаючы; адлупцаваць. [Стары:] — Нас пагналі ў скарбовае гумно, а там адсцябалі лазою. Чорны.
адсыла́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсылаць — адаслаць.
адсыла́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да адсылаць.
адсыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адаслаць.
адсы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсылаць — адаслаць.
адсыпа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсыпаць 1 — адсыпаць.
адсы́паны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адсыпаць.
адсы́пацца, ‑сы́плецца; зак.
1. Высыпацца ў нейкай колькасці (пра што‑н. сыпкае).
2. перан. Разм. Выбыць з ліку, складу каго‑, Чаго‑н.; адсеяцца (у 3 знач.). Выпускнікоў засталося чалавек пяць ці шэсць. Рэшта адсыпаліся. Якімовіч.
3. перан. Разм. Загінуць (пра маладняк птушак і жывёл).
адсыпа́цца 1, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да адсы́пацца.
2. Зал. да адсыпа́ць 1.
адсыпа́цца 2, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца.
Незак. да адаспацца.
адсы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.
Аддзяліць частку якога‑н. сыпкага рэчыва або дробных прадметаў, перасыпаўшы куды‑н. Адсыпаць мукі. □ — А ты не бядуй, — уцешыла дзяўчынка Косціка, — У наступны раз я навучу цябе, як зачараваць гарлачык. Тады набярэш поўны. А зараз дай я табе трохі адсыплю. Даніленка.
адсыпа́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да адсы́паць.
адсыпа́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адаспа́ць.
адсы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсыпаць — адсыпаць.