Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

недаскана́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць недасканалага; адсутнасць дасканаласці ў чым‑н. Недасканаласць ўліку.

недаскана́лы, ‑ая, ‑ае.

Які не дасягнуў дасканаласці; які не пазбаўлены недахопаў. Недасканалыя вершы. Недасканалыя прылады. □ Меркаванні былі розныя, але ўсе яны былі альбо недасканалыя, альбо фантастычныя. Мікуліч.

недасла́ць, ‑дашлю, ‑дашлеш, ‑дашле; ‑дашлём, ‑дашляце; зак., што і чаго.

Паслаць на якую‑н. колькасць, суму і пад. менш, чым трэба. Недаслаць грошай. Недаслаць кнігі.

недасле́даванасць, ‑і, ж.

Стан недаследаванага. Недаследаванасць праблемы.

недасле́даваны, ‑ая, ‑ае.

Які не быў вывучаны шляхам даследавання. Недаследаванае пытанне.

недасо́л, ‑у, м.

Недастатковая салёнасць. Недасол на стале, перасол на спіне. Прыказка.

недасо́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад недасаліць.

недасо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да недасаліць.

недаспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.

Паспаць менш, чым трэба; не выспацца. Колькі зорных начэй у дазорах начных недаспалі мы. А. Вольскі. Хутка.. [Міхаль] пачаў ездзіць у Маскву, Ленінград.. А ведама ж — дарога: і недаспіш, і пераспіш. Сачанка.

недаспе́ласць, ‑і, ж.

Стан недаспелага. Недаспеласць пладоў.