Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́чварнасць, ‑і, ж.

Асаблівасць вычварнага.

вы́чварны, ‑ая, ‑ае.

1. Мудрагелісты, напышлівы. Вычварны ўбор. □ І гэты малады хвойнік, і гэты лес, і гэтыя хвоі зліваліся ў адну сцяну лесу, вырысоўваючы прыгожую вычварную лінію паваротаў. Колас.

2. Тое, што і пачварны. Вычварныя прывіды.

вы́членіць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Вылучыць асобныя часткі, члены чаго‑н.

вычляне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вычляняць — вычленіць.

вычляня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да вычленіць.

вычмура́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Абл. Вычвараць, вытвараць. Вычмуралі [гусі] там так, як сваты на вяселлі. Дубоўка.

вы́чухацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Справіцца з цяжкімі абставінамі, хваробай; акрыяць.

вы́чхацца, ‑аецца; зак.

Разм. Вытхнуцца. [Цімафей Міронавіч] успамінае, што гэтая пляшка адкаркавана з тыдзень таму, калі не болей, што яна магла дасюль вычхацца. Зарэцкі.

вы́чыстка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. вычысціць (у 1 знач.).

вы́чысціцца, ‑чышчуся, ‑чысцішся, ‑чысціцца; зак.

Ачысціць сябе ад пылу, гразі; стаць чыстым.