вычварны, ‑ая, ‑ае.

1. Мудрагелісты, напышлівы. Вычварны ўбор. ▪ І гэты малады хвойнік, і гэты лес, і гэтыя хвоі зліваліся ў адну сцяну лесу, вырысоўваючы прыгожую вычварную лінію паваротаў. Колас.

2. Тое, што і пачварны. Вычварныя прывіды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)