Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

недадава́цца, ‑дадаецца; незак.

Зал. да недадаваць.

недадава́ць, ‑дадаю, ‑дадаеш, ‑дадае; ‑дадаём, ‑дадаяце, ‑дадаюць.

Незак. да недадаць.

недада́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад недадаць.

недада́ць, ‑дадам, ‑дадасі, ‑дадасць; ‑дададзім, ‑дадасце, ‑дададуць; зак., што і чаго.

Даць, выдаць менш, чым належыць. Недадаць пяць рублёў. // Вырабіць, выпусціць на якую‑н. колькасць менш, чым было запланавана. Цэх недадаў сто матораў.

недада́ча, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. недадаць.

2. Частка чаго‑н., якой нехапае да поўнай выдачы.

недаду́манасць, ‑і, ж.

Адсутнасць дастатковай прадуманасці. Недадуманасць заўсёды адбіваецца на рабоце.

недаду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Недастаткова, не да канца абдумаць, прадумаць. Відаць, .. [Сотнікаў] чагосьці не зразумеў або недадумаў, магчыма, ён перацаніў ўласную вартасць. Быкаў.

недаду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да недадумаць.

недае́дзены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недаесці.

2. у знач. прым. З’едзены не цалкам, не поўнасцю. — І добра, Толя. Ты, брат, заўсёды быў маладзец, — сказаў Сяргей Рыгоравіч, зноў беручыся за недаедзены агурок. Брыль.

недае́дкі, ‑аў; адз. недаедак, ‑дка, м.

Рэшткі чаго‑н. няз’едзенага; недаедзеныя кавалкі. Гледзячы ўніз, пазнаў [Грушка] сляды дзікоў і недаедкі леташніх яблык, .. утаптаных у траву. Пестрак. У нашых кайстрах яшчэ недаедкі хлеба і нават мяса: яго мы знайшлі на хутары. Чорны.