Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

недагле́дзець, ‑гледжу, ‑гледзіш, ‑гладзіць і недаглядзе́ць, ‑гляджу, ‑глядзіш, ‑глядзіць; ‑глядзім, ‑гледзіце; зак., каго-што і без дап.

Дапусціць памылку пры наглядзе за кім‑, чым‑н., не ўпільнаваць, не ўберагчы ад каго‑, чаго‑н. — Ледзь недагледзеў, не разлічыў паляўнічы, — і морж байдарку.. разам з паляўнічым перакуліць. Бяганская. Жанчына занятая. Трохі, відаць, недагледзела, па якой сцежцы пайшоў яе хлопец. Паслядовіч.

недагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Недастатковы нагляд за кім‑, чым‑н. Па абодва бакі вуліцы стаялі цёмныя, шэрыя ад часу і недагляду, дамы. Галавач. // Памылка, промах, зробленыя з-за няўважлівасці, нядбайнасці. — Памылкі і недагляды бываюць, — апусціўшыся на крэсла і абмякшы неяк, прызнаў Ваўчок. Хадкевіч.

недаглядзе́ць,

гл. недагледзець.

недагру́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад недагружаць — недагрузіць.

недагружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да недагрузіць.

недагру́з, ‑у, м.

Тое, што і недагрузка. Недагруз вагона. Недагруз дзве тоны.

недагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак.

1. што і чаго. Пагрузіць менш, чым належыць, патрэбна. Недагрузіць тону вугалю.

2. перан.; каго-што. Разм. Заняць працай не поўнасцю, даць працу не ў аб’ёме поўнай нормы. Недагрузіць цэх.

недагру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Няпоўная нагрузка.

2. Недагружаная колькасць чаго‑н.

недагры́зак, ‑зка, м.

Абгрызены, недаедзены кавалак чаго‑н. Недагрызак яблыка.

недадава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. недадаваць.