недаву́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад недавучыць.
2. у знач. прым. Які не закончыў вучобы, абучэння, не завяршыў адукацыі. Недавучаны гарманіст. □ Бывала, ў халепу і сцюжу Я, недавучаны студэнт, Туліўся да цябе, «кацюша», Пад набрынялы твой брызент. Аўрамчык.
недаву́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да недавучыцца.
2. Зал. да недавучваць.
недаву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да недавучыць.
недаву́чка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Чалавек, які не завяршыў адукацыі, вучобы, абучэння; маладасведчаны чалавек. [Таня:] — У тваёй Веры залатыя рукі. На ёй зараз уся майстэрня трымаецца. А я толькі недавучка. Нічога толкам не ўмею. Машара.
недавучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.
Правучыцца менш, чым трэба, не закончыць адукацыі.
недавучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго-што і без дап.
Правучыць менш, чым трэба. Недавучыць вучняў да восьмага класа. // Вывучыць не поўнасцю, не да канца. Недавучыць верш.
недавыкана́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. недавыканаць.
2. Недавыкананая частка чаго‑н. Недавыкананне складае дзесяць працэнтаў плана.
недавы́кананы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад недавыканаць.
недавы́канаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выканаць менш, чым належыць, патрэбна; не выканаць якой‑н. нормы. Недавыканаць план.
недавыкарыста́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. недавыкарыстаць.