Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рыбапраду́кты, ‑аў; адз. рыбапрадукт, ‑у, М ‑кце, м.

Рыбныя прадукты. Вытворчасць рыбапрадуктаў.

рыбапрадукцы́йнасць, ‑і, ж.

Здольнасць даваць рыбную прадукцыю, забяспечваць улоў рыбы. Рыбапрадукцыйнасць азёр Беларусі. Рыбапрадукцыйнасць Каспія.

рыбапрамысло́васць, ‑і, ж.

Галіна харчовай прамысловасць якая займаецца здабычай, апрацоўкай рыбы, ракападобных і інш.

рыбапрамысло́вец, ‑лоўца, м.

Уладальнік рыбапрамысловага прадпрыемства, рыбных промыслаў.

рыбапрамысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да здабычы, апрацоўкі рыбы, ракападобных і інш., прыгатавання прадуктаў з іх і пад. Рыбапрамысловы камбінат. Рыбапрамысловы раён.

рыбапрапускны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для пропуску рыбы з ніжняга б’ефа гідравузла ў верхні, галоўным чынам у перыяд яе нераставай міграцыі. Рыбапрапускное збудаванне.

рыбапро́мыславы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбнага промыслу. Рыбапромыславы флот. Рыбапромыславая арцель.

рыбапрыёмны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для прыёму вылаўленай рыбы. Рыбапрыёмны пункт. Рыбапрыёмны флот.

рыбаразвядзе́нне, ‑я, н.

Развядзенне рыбы штучным шляхам. Вялікая плошча вадаёма і наяўнасць у ім значнай колькасці планктона забяспечваюць спрыяльныя ўмовы для рыбаразвядзення. Прырода Беларусі.

рыбахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Прыстасаванне для самастойнага праходу рыбы праз перашкоды (плаціны, вадаспады і пад.). Ступеньчаты рыбаход.