адрапартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Аддаць рапарт; далажыць пра што‑н. па правілах вайсковай службы. Дзяжурны па часці гучна адрапартаваў палкоўніку і саступіў убок, даючы дарогу. Алешка. — Таварыш камандзір узвода, — адрапартавала Рыма, — заданне выканана, варожы эшалон, які ішоў на фронт, падарваны. Васілеўская. // перан. Разм. Коратка паведаміць пра што‑н. — Ёсць маскоўская, старка, кагор, катлеты і мяса тушанае, — завучаным тонам адрапартавала.. [афіцыянтка] прыезджым. Асіпенка.
а́драс, ‑а, м.
1. Надпіс на паштовым адпраўленні, у якім указваецца месцазнаходжанне атрымальніка. Сяргей прачытаў надпіс на некалькіх старых канвертах. На ўсіх — адзін адрас: дэпутату Вярхоўнага Савета. Шамякін. // Указанне месцазнаходжання каго‑, чаго‑н. Прамчала віхрам конніца І знікла ў шызай далі. Дзяўчаты непакояцца, Што адрасоў не далі. Гаўрусёў.
2. Пісьмовае прывітанне ў гонар якой‑н. урачыстай падзеі, звычайна юбілею. Паднесці прывітальны адрас.
•••
Зваротны адрас — адрас адпраўшчыка.
[Фр. adresse.]
адрасава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адрасаваць.
адрасава́цца, ‑суецца; незак.
Зал. да адрасаваць.
адрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.
Накіраваць (накіроўваць), паслаць (пасылаць) што‑н. на пэўны адрас. Адрасаваць пісьмо маці. // Накіраваць (накіроўваць), звярнуць (звяртаць) да каго‑, чаго‑н. Я адрасую слова Да Аб’яднаных Нацый. Куляшоў.
адраса́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто пасылае паштовае адпраўленне; адпраўнік.
адраса́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да адрасант.
адраса́т, ‑а, М ‑саце, м.
Той, каму адрасавана паштовае адпраўленне. Толькі кінь лісток у скрыню, Ён сваёй дарозе рад, Дойдзе, знойдзе, не загіне, Жыў бы толькі адрасат. Куляшоў.
адраса́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да адрасат.
а́драсны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да адраса. Адрасная кніга.
•••
Адрасны стол гл. стол.