не́гус, ‑а, м.
Тытул эфіопскіх цароў. // Асоба, якая мае гэты тытул.
[Эфіоп. Negus Negesti — цар цароў.]
негусты́, ‑ая, ‑ое.
1. Даволі рэдкі. Негусты лес. Негусты мёд. □ Праз негустую пажоўклую лістоту цадзілася яркае сонечнае святло. Дзенісевіч.
2. Разрэджаны, ненасычаны (пра газы, пыл і пад.). Негусты туман. □ Негустая снегавая мітульга гойдалася перад ветравым шклом і расступалася, абцякаючы кабіну. Хадкевіч.
неда...
Складаная прыстаўка, якая надае дзеясловам і вытворным ад іх словам значэнне непаўнаты, недастатковасці дзеяння, неадпаведнасці патрэбнай норме, напрыклад: недабачыць, недаесці, недаважыць, недашыць, недабраць, недасеяць, недарабіць, недаацаніць, недаспелы.
недаара́ны і недаво́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад недаараць.
недаара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што і чаго.
Узараць менш, чым належыць; пакінуць частку зямлі неўзаранай. Недаараць аўсянішча.
недаатрыма́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. недаатрымаць.
недаатрыма́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад недаатрымаць.
недаатрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Кніжн. Атрымаць менш, чым трэба, чым належыць. З 1929–1930 гадоў прыкметна зменшыўся прыток вады ў Каспійскае мора. Яно недаатрымала яе прыкладна 900 кубічных кіламетраў. «Звязда».
недаатры́млівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да недаатрымліваць.
недаатры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да недаатрымаць.