навукападо́бнасць, ‑і, ж.
Якасць навукападобнага.
навукападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае толькі знешнія адзнакі навуковасці.
навуко́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць, якасць навуковага. Навуковасць вывадаў.
навуко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да навукі (у 1, 2 знач.), уласцівы ёй. Навуковае адкрыццё. Навуковая дзейнасць. □ Г.Б. Пляханаў пакінуў рабочаму класу і ўсяму прагрэсіўнаму чалавецтву каштоўную навуковую і літаратурную спадчыну. «Весці». // Заняты распрацоўкай навуковых пытанняў. Навуковы супрацоўнік. Навуковае аб’яднанне.
2. Пабудаваны на прынцыпах навукі. Маркс і Энгельс стварылі навуковую тэорыю камунізма. «Беларусь».
•••
Навуковы апарат гл. апарат.
Навуковы камунізм гл. камунізм.
навуча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вучобы, навучання. Ад своечасовага забеспячэння вучняў падручнікамі.. ў многім залежыць арганізацыя і поспех навучальнай работы ў школе. «Звязда». // Прызначаны для абучэння, навучання. Вышэйшая навучальная ўстанова.
2. Які кіруе вучэбным працэсам. Загадчык навучальнай часткі.
•••
Закрытая навучальная ўстанова гл. установа.
Навучальны год гл. год.
навуча́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. навучаць — навучыць (у 1 знач.). // Прывіццё якіх‑н. ведаў, навыкаў. Працэс навучання. Політэхнічнае навучанне.
2. Разм. Парада павучальнага характару. — Ты можа б кінуў ужо чытаць мне свае навучанні?.. — гнеўна кінула.. [Лена] вачамі на брата і выйшла. Лынькоў. [Крысціна] цвёрда памятала матчына навучанне. Васілевіч.
•••
Вочнае навучанне — навучанне з пастаянным наведваннем заняткаў (у адрозненне ад завочнага).
Ланкастэрская сістэма навучання гл. сістэма.
наву́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад навучыць.
навуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да навучыцца.
2. Вучыцца, атрымліваць адукацыю. [Смачны:] — Сын мае жаданне навучацца толькі ў вашай установе і болей нідзе... Галавач.
3. Зал. да навучаць (у 1 знач.).
навуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да навучыць.
2. каго і без дап. Разм. Даваць настаўленні, настаўляць.
навучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак., чаму і з інф.
Набыць навыкі, уменне рабіць што‑н., засвоіць, пераняць што‑н. Навучыцца кравецкай справе. Навучыцца вадзіць машыну. Навучыцца плаваць. □ За гэты час Тастоў навучыўся ўзгадняць адвагу з абавязкам. Брыль.