жывагло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Жан. да жываглот.
жывагло́цтва, ‑а, н.
Разм. Бязлітасны прыгнёт, пажыва за кошт іншых.
жывадзёр, ‑а, м.
Разм. Пра жорсткага, бязлітаснага чалавека. Паноў і іншых жывадзёраў, Не сёння, заўтра, Але скора У нас іх тут зусім не будзе. Трус. // Пра скнарлівага гандляра, спекулянта-абдзіралу.
жывадзёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Жан. да жывадзёр.
жывадзёрства, ‑а, н.
Разм. Жорсткае абыходжанне з кім‑, чым‑н.; катаванне, здзекі. — У Аўсянішчы сяляне, абураныя жывадзёрствам памешчыцы, спалілі дашчэнту маёнтак і разабралі ўсё панскае збожжа. Зарэцкі.
жывако́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Шматгадовая лекавая травяністая расліна сямейства бурачнікавых з буйным лісцем і трубчастымі кветкамі, якая расце па сырых мясцінах. — А жывакост, дзеткі, гэта значыць: жывіць косці, ажыўляе іх, — схамянуўшыся, дадае [бабка Аксіння]. Чарнышэвіч.
жыванараджэ́нне, ‑я, н.
Спосаб узнаўлення патомства, пры якім зародак развіваецца ў матчыным арганізме.
жы́вапіс, ‑у, м.
1. Від выяўленчага мастацтва, які перадае прадметы і з’явы навакольнага свету пры дапамозе фарбаў. Творы жывапісу. Пейзажны жывапіс. // Характар, манера мастацкага паказу, уласцівыя гэтаму віду мастацтва. Слабыя і моцныя бакі жывапісу мастака.
2. зб. Творы гэтага віду мастацтва: карціны, фрэскі і інш.
жывапіса́нне, ‑я, н.
Кніжн. Яркае, вобразнае апісанне чаго‑н. Адно жывапісанне дэталей побыту не можа ўжо задаволіць сённяшняга чытача. «Полымя».
жывапіса́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., каго-што.
Кніжн. Апісаць (апісваць) жыва, выразна.