негара́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае высокай тэмпературы, не стварае гарачыні.
2. Халаднаваты, памяркоўна цёплы.
негара́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае высокай тэмпературы, не стварае гарачыні.
2. Халаднаваты, памяркоўна цёплы.
негармані́чнасць, ‑і,
Уласцівасць негарманічнага; адсутнасць гармоніі.
негармані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які пазбаўлены гармоніі; несуразмерны.
негару́часць, ‑і,
Уласцівасць негаручага; няздольнасць да загарання.
негару́чы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які не можа загарэцца, згарэць.
негасі́мы, ‑ая, ‑ае.
Які ніколі не гасне.
негаспада́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Такі, што не турбуецца пра гаспадарку.
негасці́ннасць, ‑і,
Уласцівасць негасціннага.
негасці́нны, ‑ая, ‑ае.
Які не вызначаецца гасціннасцю; няветлівы.
негатунко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які не належыць да якога‑н. гатунку.