русагало́вы, ‑ая, ‑ае.
З русымі валасамі на галаве.
русагало́вы, ‑ая, ‑ае.
З русымі валасамі на галаве.
руса́к, ‑а,
Шэры заяц, які захоўвае (у адрозненне ад беляка) аднолькавую афарбоўку зімой і летам.
русако́сы, ‑ая, ‑ае.
З русымі косамі.
руса́лачка, ‑і,
руса́лка, ‑і,
Міфалагічны вобраз усходнеславянскіх народаў у выглядзе жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі, якая жыве ў вадзе або жыце.
руса́ллі, ‑лляў.
У старажытных славян — вясеннія язычніцкія святкаванні, звязаныя з культам продкаў.
руса́лчын, ‑а.
Які мае адносіны да русалкі, уласцівы ёй.
руса́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да русалляў.
•••
русе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее;
русі́зм, ‑а,
Слова ці моўны зварот, запазычаныя з рускай мовы ці ўтвораныя па ўзору рускіх слоў і выразаў.