Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

не́быт, ‑у, М ‑быце, м.

Разм. Абуза; клопат, цяжар. [Амеля:] — Холадна ноччу без.. [паддзёўкі], а і з ёю адзін небыт. Лобан. Душу грызла пакута ад таго, што занемагла [Зіна] ў такі суровы час, што робіць многа небыту хлопцам, у гэтакім складаным паходзе. Кулакоўскі.

небыццё, ‑я, н.

Адсутнасць існавання, жыццядзейнасці; нябыт. Хутка холад дабярэцца да грудзей, да сэрца, і тады канец. Чорная ноч, небыццё. Паслядовіч. Трапятліва абудзілася і палілася, як з глыбінь стагоддзяў, з самога небыцця, на паляну музыка, поўная стоенай журбы, спакою і таямнічай радасці. Вышынскі. Гора, качэўная доля Ў небыццё адышлі. А. Александровіч.

небязгрэ́шны, ‑ая, ‑ае.

Не пазбаўлены грахоў. Небязгрэшны чалавек. // Разм. Не зусім законны. Небязгрэшныя даходы.

небяско́нцы, ‑ая, ‑ае.

Які мае канец; абмежаваны. Магчымасці яго небясконцыя.

небяскры́ўдны, ‑ая, ‑ае.

Які можа пакрыўдзіць. Небяскрыўдныя словы. // Які можа пашкодзіць. Небяскрыўдныя дзеянні.

небяспе́ка, ‑і, ДМ ‑пецы, ж.

Стан, становішча, якое пагражае каму‑н., можа прычыніць няшчасце, зло, шкоду. Утрымліваць пераправу далей, падводзячы саміх сябе пад небяспеку поўнага акружэння, — не мела ніякага сэнсу. Брыль. Многія таварышы, якім пагражала небяспека арышту, перабраліся ў партызанскія атрады. Новікаў.

небяспе́чна,

1. Прысл. да небяспечны.

2. у знач. вык. Звязана з небяспекай; цягне за сабой якую‑н. небяспеку. Хадзіць тут у такую ноч небяспечна. Галавач. Бегчы далей, відаць па ўсім, было небяспечна, — можна з галавою праваліцца ў багну. Пальчэўскі.

небяспе́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць небяспечнага. Дзяўчына не разгубілася, хоць і ўсведамляла ўсю небяспечнасць свайго стану. Дуброўскі.

небяспе́чны, ‑ая, ‑ае.

Які пагражае небяспекай, можа прычыніць няшчасце, зло, шкоду. Становішча для рэспублікі стваралася небяспечнае, прыходзілася прымаць надзвычайныя меры. Колас. [Крушынскі:] — Я занядужаў яшчэ раней за вас і мая хвароба больш небяспечная за вашу. Бядуля. // Звязаны з небяспекай, рызыкай. Саша ахвотна згадзілася ехаць у горад, хоць ведала, што паездка небяспечная. Шамякін.

небясшко́дны, ‑ая, ‑ае.

Які наносіць некаторую шкоду; даволі шкодны. Небясшкодная работа. Небясшкодныя напіткі.