Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

угрунтава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад угрунтаваць.

2. у знач. прым. Зроблены надзейна, моцна. Угрунтаваны падмурак.

3. у знач. прым. Падмацаваны пераканаўчымі доказамі, меркаваннямі. Угрунтаваны довад.

угрунтава́цца, ‑туецца; зак.

Устанавіцца, усталявацца. Адносна гэтага ўгрунтавалася пэўная думка.

угрунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Зрабіць больш устойлівым, моцным, надзейным; усталяваць.

2. Прывесці пераканаўчыя доказы, матывы ў карысць чаго‑н.; абгрунтаваць. Угрунтаваць прычыну сваёй просьбы. □ [Генадзю] хацелася нечым угрунтаваць свой крок, свой учынак. Сабаленка.

угрунто́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да угрунтавацца.

2. Зал. да угрунтоўваць.

угрунто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да угрунтаваць.

угру́нь, прысл.

Абл. Бягом. Угрунь пабег .. [кухар] да свае кухні, ускочыў, падбег к сталу, — зайца няма! Гарэцкі. // Вельмі хутка. Агні гараць, агні гараць над краем, а дні ля[ця]ць, а дні ля[ця]ць угрунь. Дубоўка.

угрыза́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да угрызціся.

угрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да угрызці.

угры́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад угрызці.

угры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. угрыз, ‑ла; зак., каго-што (пераважна з адмоўем «не»).

Разм. З цяжкасцю адкусіць, разгрызці. Сухар такі цвёрды, што не ўгрызеш яго. □ Смешныя ў .. [Курта] выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ўсярэдзіне цвёрдыя, як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці. Ракітны.