Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

мясакансе́рвавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мясных кансерваў; звязаны з кансерваваннем мяса. Мясакансервавы камбінат.

мясанарыхто́ўкі, ‑товак; адз. мясанарыхтоўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Дзяржаўная планавая нарыхтоўка мяса.

мясанарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нарыхтовак мяса. Мясанарыхтоўчы пункт.

мясапаста́ўкі, ‑тавак; адз. мясапастаўка, ‑і, ДМ ‑таўцы, ж.

Пастаўка мяса дзяржаве.

мясапраду́кты, ‑аў.

Мясныя прадукты. Вытворчасць мясапрадуктаў.

мясапрамысло́васць, ‑і, ж.

Мясная прамысловасць.

мясару́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Машына або ручная машынка, якая рэжа мяса, ператвараючы яго ў фарш. // перан. Пра кровапралітную бітву, вайну; пра месца, дзе адбывалася такая бітва. Лукавіцыну пашчаслівіла не папасці ў сусветную мясарубку — імперыялістычную вайну. Крапіва.

мясі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына, прыстасаванне для размешвання, змешвання чаго‑н. Мясілка для цеста.

мясі́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для размешвання, змешвання чаго‑н.; такі, дзе месяць што‑н. Мясільная лапатка. Мясільны цэх хлебазавода.

мясі́льшчык, ‑а, м.

Той, хто месіць, размешвае што‑н.; рабочы на мясільнай машыне.