Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ру́мпельны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да румпеля, прызначаны для румпеля, румпеляў. Румпельны сектар.

румы́н,

гл. румыны.

румы́нка,

гл. румыны.

румы́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Румыніі, румын, належыць ім. Румынская мова. Румынская Народная Рэспубліка.

румы́ны, ‑н; адз. румын, ‑а, м.; румынка, і, ДМ ‑нцы; мн. румынкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Румыніі.

румя́нак, ‑нку, м.

Разм. Тое, што і румянец. Калі Аленка зірнула на памяты канверцік .., то сэрца яе забілася, як пташка ў клетцы, а шчокі румянкам загарэліся. Колас.

румя́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць румянага. Румянасць твару.

румянатва́ры, ‑ая, ‑ае.

З румяным тварам. Цётка Глаша, румянатварая высокая жанчына, стаяла на пероне з плашчом у руках. Гамолка.

румя́нец, ‑нцу, м.

1. Ружовы ці ярка-чырвоны колер твару. Перада мной стаяла вясёлая, гаваркая жанчына са здаровым румянцам на абветраных шчоках. Бажко. // Чырвань ад прыліву крыві да твару. Румянец збянтэжанасці і сарамлівасці нечакана заліў шчокі хлопца. Гарбук.

2. перан.; чаго. Разм. Ружовая ці ярка-чырвоная афарбоўка, асвятленне неба пры ўзыходзе сонца. Кожны дзень цвіце на небе Маладой зары румянец. Хадыка.

румяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца румяным; чырванець. У дзеда шчокі румянеюць, У дзеда вочы весялеюць. Колас.