Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

многаабяца́ючы, ‑ая, ‑ае.

1. Які падае вялікія надзеі. Многаабяцаючы вучоны.

2. перан. У якім заключаецца намёк на што‑н., абяцанне чаго‑н. Многаабяцаючая назва кнігі.

многаакто́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які складаецца з некалькіх актаў. Многаактовая п’еса.

многааперацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які патрабуе для свайго выканання многіх аперацый. // Які выконвае многія аперацыі. Многааперацыйны станок.

многабако́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць многабаковага. Многабаковасць інтарэсаў.

многабако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае некалькі бакоў. Многабаковая прызма.

2. Звязаны з некалькімі зацікаўленымі бакамі, з многімі ўдзельнікамі. Многабаковы дагавор.

3. Які адрозніваецца разнастайнасцю; рознабаковы. Дыскусія насіла многабаковы характар.

многавуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй. Дыяганаль многавугольніка. Падобныя многавугольнікі.

многавуго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтвараецца замкнутай ломанай лініяй.

многавяко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які існуе на працягу многіх вякоў. На кожным кроку кідаліся ў вочы манастыры, кляштары, касцёлы, цэрквы, кірхі і капліцы.. Гэта былі свайго роду сімвалічныя летапісы, што расказвалі пра многавяковае жыццё горада, пра яго гістарычныя лёсы. Колас. Праз Карлаў мост многавяковы Іду між небам і зямлёй. Танк.

многагаліно́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае многа галін (гл. галіна). Многагаліновая гаспадарка.

многагало́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае многа галоў. Многагаловы змей. // Які складаецца з мноства людзей або жывёл. Многагаловы натойп.