ме́лес, ‑у, м.
Спец. Падобная на сіроп густая маса, якая з’яўляецца адходамі пры вытворчасці цукру; кармавая патака.
[Фр. melasse, ад ісп. melaza.]
мелізна́,
Разм. Узвышэнне дна (у моры, рэчцы, возеры), утворанае звычайна наносам пяску, галькі і небяспечнае для суднаходства; мель.
меліні́т, ‑у, М ‑ніце, м.
Выбуховае рэчыва жоўтага колеру.
[Ад грэч. mélinos — жоўты, жаўтаваты.]
меліні́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мелініту. // Начынены мелінітам. Мелінітавы снарад. □ [Ірына] добра ўжо ведала ўсе тайны дынаміту, асаблівасці мелінітавых шашак. Лынькоў.
мелі́са, ‑ы, ж.
Травяністая меданосная расліна сямейства губакветных з жоўтымі кветкамі і лімонным пахам.
[Ад грэч. melissa — пчала.]
ме́лісты, ‑ая, ‑ае.
Які мае мелі. Мелісты заліў.
меліто́за, ‑ы, ж.
Спец. Цукрыстае рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах (у эўкаліпце, цукровых бураках).
[Ад грэч. méli (melitos) — мёд.]
меліярава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да меліяраваць.
меліярава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Правесці (праводзіць) меліярацыю чаго‑н. Меліяраваць зямлю.
меліяра́тар, ‑а, м.
Спецыяліст па меліярацыі. Андрыян Цітавіч здзівіўся, што за час, які ён не быў тут, меліяратары зрабілі так многа: канал падыходзіў да ракі. Марціновіч.